Зь 10 ліпеня падаражэў праезд у аўтобусах рэгулярных маршрутаў міжгародняга паведамленьня ў сярэднім на 20%. А сёньня на 4% даражэй стала гарэлка.

Згодна пастановы Міністэрства эканомікі №137 зь 10 ліпеня 2008 году лімітаваны максымальны ўзровень тарыфаў за адзін кілямэтар праезду пасажыраў і правоз багажу аўтобусамі міжгародняга паведамленьня на звычайных, хуткасных, экспрэсных і дадатковых рэгулярных маршрутах падвышаны ў сярэднім на 20%.

Пастанова Мінэканомікі № 139 прадугледжвае падвышэньне розьнічных цэнаў на гарэлку на 4%.

Паводле БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0