• Навіны
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел / рус
  • Нерухомасць
Нерухомасць
Фота 7 з 8

Самы высокааплатны беларускі футбаліст Аляксандр Глеб набыў катэдж за свае грошы. Каля дома — прасторны лужок.

30.12.2016 / 09:57

Самае чытанае за 2016. Домрачава, Глеб, Ганчарэнка: як спартыўная эліта абжывае бераг Мінскага мора

У Лапаравічах зямлю раздаюць чэмпіёнам, як у Драздах — чыноўнікам.

У навагоднія святы «Наша Ніва» ўзгадвае самыя папулярныя артыкулы, якія з'явіліся на сайце за 2016 год.

* * *

У сярэдзіне 2000-х першае «пакаленне» лукашэнкаўскай эліты атрымала дармовыя ўчасткі зямлі ў Драздах. Палацыкі там узвялі чыноўнікі, бізнэсовец Юрый Чыж, святар Фёдар Поўны, а таксама хакейны трэнер Міхаіл Захараў. На суседняй вуліцы — хакеісты Уладзімір Цыплакоў і Руслан Салей. Кошт гэтых катэджаў цяпер складае каля $1 мільёна.

У пачатку 2010-х палітычныя эліты абнавіліся, і іх засялілі непадалёку, у «Драздах-2». Тут чыноўнікаў і сілавікоў «разбавілі» некалькімі мастакамі, што афармлялі Палац Незалежнасці, і спеваком Анатолем Ярмоленкам. Хапіла прасторы і для спартсменаў — месца на першай берагавой лініі дасталася тэнісістцы Вікторыі Азаранка, тэніснаму трэнеру Сяргею Цяцерыну, а таксама біятлоннаму функцыянеру Сяргею Булыгіну. Трохі менш прэстыжныя надзелы аформілі на сябе фрыстайлісты-чэмпіёны Аляксей Грышын і Антон Кушнір.

У сістэме каштоўнасцяў беларускіх эліт наяўнасць сваёй зямлі — надзвычай істотны складнік. Гэта своеасаблівае прызнанне, атрыманае ад дзяржавы. А ў дадатак гэты бонус можна перадаць дзецям, забяспечыўшы ім бязбеднае існаванне.

«Элітная дзярэўня»

Для беларускіх спартсменаў масавым месцам раздачы зямлі сталі Лапаравічы. «О, у нас дзярэўня стала элітная», — хваліцца нам старажыл Лапаравіч, які курыць ля брамы сваёй стараватай хаты, чакаючы жонку.

Дамы Віталя Радзівонава, трэнера Віктара Ганчарэнкі і абаронцы Аляксандра Юрэвіча.

Вёска знаходзіцца на паўночным беразе Заслаўскага вадасховішча. (Мінскага мора). Ад кальцавой — усяго 10 км. У Лапаравічах цяпер жыве каля 250 чалавек, большасць з іх працуе ў сталіцы.

Калісьці гэта была звычайная вёска. Уздоўж адзінай вуліцы стаялі драўляныя хаты, а да самага берага вадасховішча, у нізінцы, ішлі агароды.

Аднак блізкасць да Мінска ўзняла цэны. Цяпер зямля тут дарагая, за 15 сотак гаспадары просяць ажно $300 тысяч. «Дзяржаўная» цана значна адстае — кадастравы кошт такога ж надзела складае ўсяго $25 тысяч.

Участкі пад прыватнае будаўніцтва ў Мінску не даюць, а вось у Лапаравічах з гэтым прасцей. У канцы 2000-х каля 70 надзелаў былі выдзеленыя для ахвотных палепшыць свае жыллёвыя ўмовы.

Некалькі гадоў таму Папярнянскі сельсавет выбраў больш прагрэсіўную схему раздачы зямлі — выставіў участкі на аўкцыён. Выніковая цана па розных надзелах вагалася паміж $50 тысячамі і $125 тысячамі ў залежнасці ад прэстыжнасці месца.

На спартсменах вырашылі не зарабляць. Хоць хто-хто, а яны са сваімі вялікімі кантрактамі маглі пры жаданні набыць любы надзел зямлі.

Мясцовыя ўлады вырашылі не рабіць таямніцу з прафесіі новых гаспадароў і назвалі вуліцу Спартыўнай.

Заехаць у госці да Домрачавай і кампаніі складана — расстаўленыя некалькі дарожных знакаў з папярэджаннем, што паездка па прыродаахоўнай зоне будзе каштаваць 20 базавых велічыняў (4,2 мільёна рублёў).

Першыя жыхары — біятланісты

Першыя надзелы сталі выдаваць эліце ў канцы 2010 года. Правілы гульні змяняліся некалькі разоў.

Спачатку ўзнагародзілі біятланіста Сяргея Новікава. Магілёўскі спартсмен ніколі не хапаў зорак з неба, але на Алімпіядзе ў Ванкуверы змог скочыць вышэй за галаву. Дасканалая стральба ў індывідуальнай гонцы прынесла яму срэбны медаль. А неўзабаве — і надзел у Лапаравічах. Новікаў атрымаў яго ў пажыццёвае спадчыннае валоданне. Усе іншыя гаспадары-спартсмены валодаюць зямлёй па праве ўласнасці.

Біятланіст Новікаў ужо скончыў кар'еру. На сваім надзеле ў Лапаравічах ён усё яшчэ будуе даволі сціплы дом.

Праз некалькі месяцаў у яго з’явіўся сусед — участак выкупіў трэнер Адрыян Цыбульскі. У замежных СМІ яго называюць «асабістым трэнерам Дар’і Домрачавай». Цыбульскі ўзначальвае біятлонную зборную Беларусі і ў федэрацыі лічыцца намеснікам старшыні КДБ Валерыя Вакульчыка.

Прэмія для БАТЭ

Найбольшая колькасць жыхароў дадалася на вуліцу Спартыўную ў верасні 2011 года. Футбольныя заўзятары святкавалі поспех барысаўскага БАТЭ — каманда ў чарговы раз прабілася ў Лігу чэмпіёнаў.

Папярнянскі сельвыканкам узнагародзіў трох чалавек з каманды. Надзелы атрымалі трэнер Віктар Ганчарэнка (цяпер ён працуе ў маскоўскім ЦСКА), абаронца Аляксандр Юрэвіч (сканчвае кар’еру ў салігорскім «Шахцёры») і нападаючы Віталь Радзівонаў, які дагэтуль застаецца галоўнай ударнай сілай БАТЭ.

Дом Віталя Радзівонава — аднаго з найлепшых і самых папулярных у народзе нападаючых Беларусі.

Віктар Ганчарэнка карыстаецца попытам на расійскім рынку. Але яго дом стаіць на беразе Мінскага мора.

Юрэвіч працягвае кар'еру, але ўжо не ў БАТЭ. Дом Юрэвіча ў Лапаравічах.

Самага вядомага беларускага футбаліста, Аляксандра Глеба, у барысаўскім клубе тады яшчэ не было. Ён меў кантракт з іспанскай «Барселонай». Глеб — знаны рыбак. Магчыма, вярнуўшыся праз год у Беларусь, Аляксандр наслухаўся ад партнёраў расповеды пра рыбныя берагі Мінскага мора. Так ці іначай, але ў канцы 2014 года ён за свае грошы выкупіў адзін з суседніх дамоў.

Самы высокааплатны беларускі футбаліст Аляксандр Глеб набыў катэдж за свае грошы. Каля дома — прасторны лужок.

Латыфундыя Домрачавых

Увосень 2011 года ўчастак на вуліцы Спартыўнай атрымала і Дар’я Домрачава. На той момант біятланістка ўжо мела статус прызёра Алімпіяды-2010.

Аднак сапраўднае прызнанне і народная любоў прыйшлі да яе пасля наступнай Алімпіяды. Нагадаем, у 2014 годзе ў Сочы Домрачава выйграла тры залатыя медалі, а неўзабаве яшчэ і атрымала статус Героя Беларусі.

Гэтага, як палічылі чыноўнікі, было дастаткова, каб узнагародзіць сям’ю Домрачавай яшчэ некалькімі надзеламі ў Лапаравічах.

Біятланістка і так мела надзел, бліжэйшы да вады. А цяпер ёй далі дадатковыя 80 сотак «для добраўпарадкавання зоны адпачынку». У такім выпадку зямля перадаецца ў арэнду. Домрачавай давядзецца плаціць штогод па $803. Дамова заключаная на традыцыйныя 99 гадоў. Апроч таго, чарговыя 20 сотак былі запісаныя на яе маці, Ларысу Мініну.

Праект будоўлі Домрачавых выглядае самым адметным, дом будзе падобны да футурыстычнага касмічнага карабля.

Праект будоўлі Домрачавых выглядае самым адметным, дом будзе падобны да футурыстычнага касмічнага карабля.

Лецішча Мулявіна

Дарэчы, Лапаравічы аказаліся ў цэнтры ўвагі, калі ў вёсцы знеслі лецішча Уладзіміра Мулявіна. Менавіта адсюль ён ехаў на сваёй машыне, калі разбіўся ў аўтакатастрофе ў 2002 годзе. Будынак стаяў пустым больш за дзесяцігоддзе, і цяпер сям’я песняра вырашыла прадаць яго. Новы гаспадар знёс састарэлае лецішча, каб пабудаваць на яго месцы сучасны катэдж.

Ранейшыя «калоніі» спартсменаў

У канцы 1990-х узровень дабрабыту беларусаў быў значна ніжэйшым, а «бонусы» спартыўнай эліце — значна таннейшымі. Чэмпіёнам прапанавалі пабудаваць кватэры ў ярка расфарбаваных шматпавярховіках на вуліцы Вясёлкавай. Прычым жыллё не было падарункам, а будавалася долевым спосабам. Кватэры, напрыклад, займелі тэнісіст Максім Мірны, кіраўнік БАТЭ Анатоль Капскі.

Праз некалькі гадоў спартсмены-чэмпіёны змаглі разлічваць на катэджы. Іх найбольшая колькасць сабралася ў раёне вуліц Мястроўская і Ржавецкая, непадалёку ад «Мінск-Арэны». Тут пабудаваліся срэбраны прызёр Алімпіяды-2008 па штурханні ядра Наталля Міхневіч, бронзавы прызёр Алімпіяды-2004 па велагонках Наталля Цылінская, двухразовы прызёр Алімпіядаў фрыстайліст Дзмітры Дашчынскі і трэнерка зборнай Беларусі па мастацкай гімнастыцы Ірына Ляпарская.

Ягор Марціновіч, фота Сяргея Гудзіліна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішы ў наш Тэлеграм

Даслаць навіну
Чытайце яшчэ
Як ад'езд тысячаў беларусаў адбіўся на рынку жылля?
Крыніцы: «Газпрам трансгаз Беларусь» канчаткова прайграў сербам суд на $30 мільёнаў
На Зыбіцкай прадаюць гатэль за $20 мільёнаў
У Мінску аднушку можна зняць за 250 даляраў, у Кіеве за 400. Параўноўваем кошты арэнды ў нас і ў суседзяў
Палітыка і грамадства
Судзілі Бабарыку, Знака і Калеснікаву, ліквідавалі «Вясну». Хто з суддзяў трапіў пад санкцыі ЕС
Суд пакараў турмой жыхарку Гомеля з псіхічным расстройствам за тое, што ўзяла за руку амапаўца
Паўсюдныя камеры назірання і сістэмы ідэнтыфікацыі па твары. Як лічбавыя тэхналогіі ўскладнілі працу шпіёнаў
Да мігрантаў у Брузгах прыехала дэлегацыя МЗС Ірана
«Белпошта» хоча абнавіць дызайн паштовых скрыняў
«Я здзіўлены, што ты прыйшла»: жонка праваабаронцы распавяла, як прайшла сустрэча ў СІЗА
На рэйс Мінск — Эрбіль зарэгістравалася 427 чалавек
Усяго патроху
У Перу знайшлі незвычайную мумію. Яна закрывае рукамі твар ФОТА
«Нават панкі афігеюць». Паглядзіце, як да Новага года ўпрыгожылі універсам «Цэнтральны»
У сям'і са Смаргоні жыве сапраўдны янот: ён дапамагае мыць бульбу і ганяе катоў ФОТА, ВІДЭА
«Яны назаўжды вярнуліся на Паўночны полюс». З-за кавіду ў свеце дэфіцыт Санта Клаусаў
У Расіі ўраган знішчыў галоўнае дрэва краіны. Яго пасадзіў вядомы пісьменнік ФОТАФАКТ
У Вільні былы дэпутат трапіўся ў краме на незвычайным правапарушэнні. Хацеў атрымаць два еўра
9-гадовы хлопчык стварыў дадатак, які дапамагае яго малодшаму брату з аўтызмам камунікаваць з людзьмі
Спорт
Кіраўнік Федэрацыі футбола Базанаў выклаў сваю версію падзей у Чэхіі
Ліянэль Мэсі атрымаў сёмы «Залаты мяч». Гэта рэкорд
Кіраўніку АБФФ Базанаву і яго жонцы анулявалі шэнгенскія візы
З-за амікрон-штама адмянілі першыя буйныя спартовыя спаборніцтвы
Арганізатары «Дакара» выключылі каманду «МАЗ-СПОРТаўта» з ліку ўдзельнікаў
Расія — Польшча, Шатландыя — Украіна: вызначылася сетка стыкавых матчаў ЧС па футболе
Зніклая кітайская тэнісістка Пэн Шуай паразмаўляла па тэлефоне з кіраўніком МАК
Здарэнні
У Мінску затрымалі банду, якая абклала данінай тэлефонных махляроў
У Гомелі снегаўборачны МАЗ знёс агароджу
Ратавальнік на руках вынес казулю, якая правалілася пад лёд у Браслаўскім раёне — кранальнае ВІДЭА
Магілёвец выбіў незнаёмцу зубы, бо той дрэнна праспяваў у караоке-бары

У Ваўкавыску дзве дзяўчынкі выпілі гарэлкі і трапілі ў рэанімацыю
Дзяржпагранкамітэт Беларусі заявіў, што ўкраінскія пілоты парушылі мяжу, і паказаў відэа. Украіна абвяргае
На трасе Мінск — Маладзечна сутыкнуліся чатыры аўтамабілі. Пяць чалавек трапілі ў бальніцу
Пад Салігорскам сутыкнуліся легкавік і рэйсавы аўтобус, двух чалавек прыйшлося дэблакаваць
Карысная інфа
У сярэдзіне тыдня можа пахаладаць да мінус 18°С
На выходных пахаладае да мінус 10
У першы дзень зімы — снег і галалёдзіца
У Мінску назіраецца паніжаны атмасферны ціск: на 25 мм ніжэй за норму
Здароўе
Доктар Салавей расказаў, як адрозніць грып ад кавіду. А таксама як яго лячыць
«Сапраўды няма грошай». У Віцебску людзі здаюць кроў у доўг
Эпідэміёлаг: амікрон можа стаць выйсцем з пандэміі
«Прыедзеш у Маскву, і цябе са «Спутнікам» пасадзяць на каранцін». Высвятляем, чаму Расія не прызнае сваю ж вакцыну
Мова
Стань донарам роднай мовы: стартаваў марафон агучвання беларускіх сказаў
Моўны анлайн-клуб «Гоман»: свабодна карыстацца беларускай мовай зможа кожны
Павел Севярынец заклікаў святароў весці набажэнствы па-беларуску хаця б раз на тыдзень
Ствараецца база для распазнавання беларускага маўлення — далучыцца можа кожны

Што значыць kumbaya moment, пра які згадаў Байдэн?
Аўто
У Мінску 9-бальныя заторы
Беларускія аўтадылеры адмаўляюцца прадаваць машыны расіянам
Белстат распавёў, якія маркі машын найбольш папулярныя сярод беларусаў
Прыгнаць з Еўропы «незабітую» машыну. Якія варыянты і што з цэнамі
Эканоміка
У Беларусі з ліпеня 2022 года будзе ўведзены ПДВ для інтэрнэт-гандлю
Намеснік кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі сказаў, колькі мільёнаў даляраў можа згубіць Беларусь на экспарце праз санкцыі
Крыніцы: улады рыхтуюцца паказваць фіктыўныя прыбыткі ў «новым інвестыцыйным цыкле»
Галоўчанка паабяцаў санкцыі супраць Захаду
Меркаванні
«Паводзіць сябе так, нібы сотні тысяч беларусаў па-ранейшаму стаяць у яго пад вокнамі». Кац прааналізаваў апошнія інтэрв’ю Лукашэнкі
Кузняцоў пра словы Макея: Паняцце «дзяржаўнасць» без законнасці — гэта пусты гук
Новы капіталізм Маска і іншых тэхнамільярдэраў. Што з ім не так
Дар'я Домрачава: Любая дзяржава ў сваёй гісторыі праходзіць праз складаныя часы
Гісторыя
Былы дыпламат распавёў пра ролю МЗС Беларусі ў перапахаванні Каліноўскага і іншых паўстанцаў у Вільні
Адрасы рэдакцый і любімая кавярня Купалы. Гід па віленскіх месцах «Нашай Нівы» ШМАТ ФОТА
«Некалькі тыдняў чытала ў архівах КДБ яго дасье». Гутарка з унучкай Антона Луцкевіча
«А вы чаму не на працы?» Як у савецкія часы лавілі і каралі дармаедаў
Грошы для «Нашай Нівы». За кошт чаго існавала легендарная «газета з рысункамі» ў пачатку ХХ стагоддзя?
«Русь пячэ кнышы памерлым». Сёння — Дзяды
Што яднае Францыска Скарыну з Джонам Уікліфам і Янам Гусам?
Культура
У Вільні прайшла прэзентацыя рамана Уладзіміра Някляева. Дзясятая ў польска-літоўскім турнэ пісьменніка ФОТЫ
Пабіты рэкорд Netflix: цяпер самым папулярным фільмам за ўсю гісторыю платформы стала стужка «Чырвонае паведамленне»
Андрэй Скурко даслаў новую порцыю турэмнай лірыкі
«Будзе смешна і балюча»: «Купалаўцы» прэзентуюць заўтра новы спектакль. У галоўных ролях — Манаеў, Белахвосцік, Гарцуева
10 найлепшых кніг 2021 года, паводле рэдактараў Wall Street Journal
«Нашы кліканні, што гэта фашызм, што будзе кепска, ніхто не слухаў». Гутарым з пісьменніцай Святланай Курс, пераможцай прэміі Гедройца
Фільм тыдня: «Дом Gucci». Новая амбітная стужка Рыдлі Скота з гангстарамі, мафіёзі і забойствамі
Навука і тэхналогіі
Перапіс насельніцтва ва Украіне пройдзе пры дапамозе Apple. Гэта будзе першы перапіс за апошнія 22 гады
Як касмічныя спадарожнікі памерам са скрыню для абутку мяняюць свет
Інданезійскія даследчыкі прыдумалі, як выкарыстоўваць кававую гушчу ‒ рабіць акумулятары для электрамабіляў
Пазбегнуць Армагеддона. Упершыню чалавецтва накіруе касмічны зонд у сэрца астэроіда, каб змяніць яго траекторыю
У Амстэрдаме ў тэставым рэжыме запусцілі лодкі-робаты: яны будуць перавозіць людзей і збіраць смецце
Легендарны плэер нулявых Winamp рыхтуецца да адраджэння
Гісторыя неверагоднага поспеху. Як Binance стала найвялікшай у свеце крыптабіржай
Каханне і сэкс
Барадаты анекдот ад «Кокобая» супраць «вагіннага маркетынгу»: скандал вакол рэкламы жаночай клінікі
«Можна вунь тую дзяўчыну ў акулярах?» Падчас прысягі ў Печах хлопец зрабіў прапанову сваёй каханай ВІДЭА
Самымі сэксуальнымі ў свеце цяпер лічацца мужчыны 50+
Чаму ў галівудскім кіно ўсё менш сэксу?
Бразільянка выйшла замуж за сябе, але развялася праз два з паловай месяцы
«Перавага аддаецца паляшучкам і жанчынам з доўгімі валасамі». Беларускі паэт шукае жонку праз фэйсбук
«Ніхто з мужчын не разумее двухсэнсоўнасці». Як выйсці замуж за айцішніка і не развесціся
Свет
Экс-кіраўніцу М'янмы Аўн Сан Су Чжы асудзілі на чатыры гады турмы паводле першага прысуду
Пуцін заявіў, што не трэба палітызаваць сітуацыю на мяжы Беларусі і ЕС
На перадвыбарным мітынгу ўльтраправага кандыдата ў прэзідэнты Францыі адбылася бойка. Пацярпеў і сам палітык ВІДЭА
«Давайце спынім крушэнне цывілізацыі»: Папа Францішак выказаўся пра мігрантаў
Скарб на Манблане. Альпініст чакаў восем гадоў, каб атрымаць палову знойдзеных там каштоўных камянёў
Кіраўнік СК Расіі загадаў праверыць творчасць Аксімірона і Нойза МС
Кіраўнік фракцыі Еўрапарламента: «Паўночны паток — 2» не будзе рэалізаваны ў выпадку ўварвання Расіі ва Украіну
Галоўнае
Пачаўся суд над Эдуардам Пальчысам. Суд зрабілі закрытым
«Паводзіць сябе так, нібы сотні тысяч беларусаў па-ранейшаму стаяць у яго пад вокнамі». Кац прааналізаваў апошнія інтэрв’ю Лукашэнкі
Фрылансер «Радыё Свабода» Андрэй Кузнечык не выйшаў на волю пасля 10 сутак арышту
У снежні падаражэе праезд у грамадскім транспарце
У Мінску затрымалі банду, якая абклала данінай тэлефонных махляроў
Экс-кіраўніцу М'янмы Аўн Сан Су Чжы асудзілі на чатыры гады турмы паводле першага прысуду
На перадвыбарным мітынгу ўльтраправага кандыдата ў прэзідэнты Францыі адбылася бойка. Пацярпеў і сам палітык ВІДЭА
Усяго патроху
Двое бегемотаў з бельгійскага заапарку падхапілі кавід. Іх змясцілі на каранцін
«Давайце бясплатна, бо што вы мне зробіце?» Беларускія клінеры падзяліліся дзікімі гісторыямі пра сваіх кліентаў
Айцішнікі, дырэктары, пілоты і… вясковы інжынер? Паглядзіце, каму прапануюць самыя высокія заробкі ў Беларусі
Сафіі Сапезе выставілі абвінавачванне. Ёй пагражае да 6 год зняволення
Фота / Відэа
«Ва Украіну маці праводзіла нібыта на вайну ў Чачню». Дзяніс Дудзінскі пра жыццё і працу ў Кіеве, стасункі з бацькамі і прапагандыстаў
Крыніцы: улады рыхтуюцца паказваць фіктыўныя прыбыткі ў «новым інвестыцыйным цыкле»
Апытанка
Анекдоты
Анекдот. Як будзе называцца беларускі «Масад»
Анекдот. А аказалася, што не мы…
Анекдот. «Усім папіцот» і «ўсім папітнацаць»
Самае чытанае
Bild: План-максімум Крамля — захапіць дзве траціны Украіны, уключна з Кіевам
Доктар Салавей расказаў, як адрозніць грып ад кавіду. А таксама як яго лячыць
Адгадайце, што на гэтых фота ўрачыста адкрываюць беларускія чыноўнікі ТЭСТ
«Спісы спускае КДБ». Чытачы з усёй краіны паведамляюць пра новыя «палітычныя» звальненні
Ці сустракаліся ў Швецыі Макей і Ціханоўская?
Самае лайканае
«Калі б адкруціць час, я б пачала выказвацца раней». Аляксандра Герасіменя пра мужа, скандал з Базанавым і віншаванні Лукашэнкі
«Прыедзеш у Маскву, і цябе са «Спутнікам» пасадзяць на каранцін». Высвятляем, чаму Расія не прызнае сваю ж вакцыну
Доктар Салавей расказаў, як адрозніць грып ад кавіду. А таксама як яго лячыць
«Спісы спускае КДБ». Чытачы з усёй краіны паведамляюць пра новыя «палітычныя» звальненні
«Нашы кліканні, што гэта фашызм, што будзе кепска, ніхто не слухаў». Гутарым з пісьменніцай Святланай Курс, пераможцай прэміі Гедройца
Гарачыя тэмы
«Прыедзеш у Маскву, і цябе са «Спутнікам» пасадзяць на каранцін». Высвятляем, чаму Расія не прызнае сваю ж вакцыну
«Летась плацілі 150 рублёў, а цяпер — 360, ды яшчэ і чарга». Лес дае рэкордны прыбытак, а простыя беларусы не могуць набыць сабе дровы
«Пытанне Крыма было казырнай картай. Лукашэнка выклаў яе, каб заплаціць Пуціну за важную паслугу». Палітолаг пра схаваныя сэнсы гучнай заявы
«Захоўванне з мэтай распаўсюджвання». За падпіску на экстрэмісцкія каналы пачалі судзіць?
Што будзе рабіць Беларусь у выпадку вайны паміж Расіяй і Украінай? Разбіраемся
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
«Некаторыя гаварылі, што прадалі ўсё і гэтыя грошы ў іх тут адабралі». Настаўніца англійскай мовы з Ліды расказала, што ўбачыла ў «Брузгах»
«Тэрмінова трэба знайсці пацярпелых міліцыянераў». У інтэрнэт злілі размову чалавека з голасам, падобным да голасу Караева
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31
Падзякі
Даслаць навіну Падтрымай НН
Версія для смартфонаў
Навіны Эканоміка Грамадства Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Улада
  • Выбары-2020
  • Эканоміка
  • Фінансы
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
  • Тэсты
  • Белдызайн з rOtring
  • Магія тэхналогій
  • Здароўе
  • Моды
  • Ежа
  • Інтэрнэт і СМІ
  • Вясёлыя карцінкі
  • Навука і тэхналогіі
  • Хата
  • Надвор'е
  • На правах рэкламы
  • Каханне і сэкс
  • Конкурс сэлфі
  • Карысная інфа
  • Прыгожае
  • Беларускія нулявыя
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
  • Wearebettors.com
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх