Фота moskva-putinu.ru

Фота moskva-putinu.ru

«Новыя недружалюбныя крокі адміністрацыі ЗША, што сыходзіць, расцэньваем як правакацыйныя, накіраваныя на далейшы падрыў расійска-амерыканскіх адносін. Гэта відавочна супярэчыць карэнным інтарэсам як расійскага, так і амерыканскага народаў. З улікам асаблівай адказнасці Расіі і ЗША за захаванне глабальнай бяспекі — наносіць шкоду і ўсяму комплексу міжнародных адносін», — адзначаецца ў заяве.

Пуцін акцэнтуе, што расійскі бок мае ўсе падставы для адэкватнага адказу, але не будзе «апускацца да ўзроўню «кухоннай», безадказнай дыпламатыі» і далейшыя крокі па аднаўленні расійска-амерыканскіх адносін будзе выбудоўваць «зыходзячы з палітыкі, якую будзе праводзіць адміністрацыя прэзідэнта Дональда Трампа».

«Мы не будзем ствараць праблем для амерыканскіх дыпламатаў. Мы нікога не будзем высылаць. Мы не будзем забараняць іх сем'ям і дзецям карыстацца звыклымі для іх месцамі адпачынку ў навагоднія святы. Больш за тое, усіх дзяцей амерыканскіх дыпламатаў, акрэдытаваных у Расіі, запрашаю на навагоднюю і калядную ёлку ў Крэмль», — дадаў Пуцін.

Ён выказаў шкадаванне, што адміністрацыя прэзідэнта Абамы заканчвае працу падобным чынам, але павіншаваў яго, яго сям'ю і ўвесь амерыканскі народ з надыходзячым Новым годам.

ЗША ўвялі новыя санкцыі супраць Расіі і высылаюць 35 дыпламатаў

МЗС прапанаваў Пуціну выслаць з Расіі 35 амерыканскіх дыпламатаў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?