Да дзевяці гадоў пазбаўлення волі прыгавораны 17-гадовы жыхар Гомеля, які абвінавачваўся па ч. 3 арт. 167 КК (гвалтоўныя дзеянні сексуальнага характару, учыненыя ў дачыненні да малалетняга).

Слуханні тады праходзілі ў закрытым рэжыме. Таксама, паводле інфармацыі БелаПАН, да абвінавачванага па рашэнні суда будуць прымяняцца ў выхаваўчай калоніі прымусовыя меры бяспекі і лячэння.

Злачынства было ўчыненае зімой 2016 года ў адным з дзіцячых аздараўленчых лагераў. Пацярпеламу на момант злачынства было сем гадоў.

Абвінавачаны выхоўваўся ў прыёмнай сям'і.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0