Трагедыя адбылася 30 снежня каля 12.00 на 318-м км аўтадарогі М1 Брэст — Мінск — мяжа Расіі паблізу матэля «Веста», што месціцца ў Дзяржынскім раёне.
Кіроўца грузавой машыны «Рэно», мінчук, наехаў на жыхара Стаўбцоўскага раёна, які выйшаў з прыпаркаванага паблізу дарогі «Аўдзі» для праверкі тэхнічнага стану аўто.
З траўмамі яго даставілі ў бальніцу, дзе ў 13.50 ён памёр.
Следчы камітэт завёў крымінальную справу па ч.2 арт.317 КК Беларусі.
0
0
0
0
0
0