Найбуйнейшы горад Аўстраліі, Сіднэй, сустрэў Новы год традыцыйнымі феерверкамі над Сіднэйскай бухтай.

Дакладная колькасць гледачоў невядома, але чакалася, што паглядзець на феерверкі і сустрэць 2017 год да берага бухты выйдуць каля паўтара мільёнаў чалавек. Шоу суправаджалася музыкай Дэвіда Боўі і Прынса, што памерлі ў 2016 годзе.

Новы год наступіў у Сіднэі у 16:00 па Мінску. За гадзіну да гэтага 2017 год ён сустрэў новазеландскі Окленд, які стаў першым у свеце буйным горадам, якія апынуўся ў наступным годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?