Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 380 «Аб некаторых мерах па ўдасканаленню парадку праходжання ваеннай службы і службы ў ваенізаваных арганізацыях», паведамілі БЕЛТА у прэс‑службе кіраўніка дзяржавы.

Дакумент прыняты ў мэтах аптымізацыі колькасці пасад са штатна‑службовай катэгорыяй «палкоўнік» і ёй роўнай у сілавых ведамствах, назначэння афіцэраў на гэтыя пасады зыходзячы з маштабу, адказнасці і аб’ёму задач, што вырашаюцца пры выкананні службовых абавязкаў.

Гэтым указам устанаўліваецца гранічная колькасць пасад са штатна‑службовай катэгорыяй «палкоўнік» і ёй роўнай у дзяржаўных органах сістэмы забеспячэння бяспекі, а таксама ўносяцца дапаўненні ў шэраг указаў прэзідэнта.

Рэалізацыя дакумента будзе садзейнічаць павышэнню значнасці звання палкоўнік як сярод афіцэраў, так і ў грамадстве, а таксама стымуляваць афіцэраў да пастаяннага павышэння сваіх прафесійных ведаў і службовага росту.

Указ уступае ў сілу з 1 студзеня 2009 года, за выключэннем асобных пунктаў, што ўступаюць у сілу з дня афіцыйнага апублікавання.

БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0