Паводле апошніх звестак Міністэрства аховы здароўя, у лячэбных установах працягваюць заставацца 32 пацярпелыя ад выбуху 4 ліпеня ў Мінску.

З іх адзін па‑ранейшаму знаходзіцца ў цяжкім стане, чацвёра — у стане сярэдняй цяжкасці; стан астатніх пацыентаў здавальняючы. 11 ліпеня з бальніц былі выпісаны трое пацярпелых.

Большасць пацярпелых (19 чалавек) праходзяць лячэнне ў 6‑й гарадской бальніцы сталіцы, чацвёра — у Рэспубліканскім навукова‑практычным цэнтры траўматалогіі і артапедыі, трое — у 4‑й гарадской бальніцы, двое — у бальніцы хуткай дапамогі, па адным пацярпелым — у 2‑й гарадской бальніцы, ваенным шпіталі МУС і ў Віцебскай абласной бальніцы.

Нагадаем, у выніку выбуху каля стэлы «Мінск — горад‑герой» па дапамогу да медыкаў звярнуліся 54 чалавекі, з іх 47 былі шпіталізаваныя.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0