Скарачэнне фінансавання тэлеканала «Белсат» не звязанае з палітыкай, а лёс тэлеканала не з'яўляецца прадметам гандлю з беларускімі ўладамі, заявіў 3 студзеня намеснік міністра замежных спраў Польшчы Конрад Шыманскі ў інтэрв'ю радыёстанцыі Polskie Radio 24.

«Справа «Белсата» не мае палітычнага характару, а мае бюджэтны характар», — сказаў прадстаўнік польскага знешнепалітычнага ведамства.

Пры гэтым Шыманскі падкрэсліў, што запланаваная трансляцыя тэлеканала Polonia ў Беларусі будзе важная для палякаў, якія жывуць у краіне. «Белсат» мае іншую ролю. Праблема будучыні тэлеканала «Белсат» паўстала не на аснове якіх-небудзь палітычных паняццяў, а на аснове бюджэтных праблем», — адзначыў ён.

У адказ на прэтэнзіі аб тым, што закрыццё тэлеканала з'яўляецца прадметам гандлю паміж Варшавай і Мінскам у працэсе нармалізацыі двухбаковых адносінаў, Шыманскі заявіў: «Гэта проста супадзенне падзей, якія не маюць паміж сабой сувязі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?