У Мінску падоўжаныя праграмы па прадастаўленні скідак на тавары льготным катэгорыям пакупнікоў, паведамілі ў галоўным упраўленні спажывецкага рынку Мінгарвыканкама.

Дзякуючы развіццю дзяржаўна-прыватнага партнёрства ў магазінах сталіцы працуюць праграмы па продажы тавараў на льготных умовах розным катэгорыям насельніцтва, якія маюць патрэбу ў сацыяльнай падтрымцы. Пагадненні паміж Мінгарвыканкамам і прадпрыемствамі рознічнага гандлю аб прадастаўленні скідак пралангаваны да 31 снежня 2017 года ўключна.

Так, пенсіянерам, інвалідам і шматдзетным сем'ям больш як у 300 магазінах сталіцы ў ранішні час з 9.00 да 12.00 прадастаўляюцца скідкі ў памеры 3 працэнты. Права карыстання льготамі распаўсюджваецца больш як на 500 тыс. чалавек.

КУП «Гандлёвы цэнтр «Радзівілаўскі» ў 27 магазінах гандлёвай сеткі прадастаўляе праграму сацыяльнай скідкі пенсіянерам, ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, інвалідам, шматдзетным сем'ям у памеры да 7 працэнтаў з 10.00 да 12.00.

У 67 магазінах «Еўраопт» ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і шматдзетным сем'ям выдаецца бясплатна дысконтная картка «Е-плюс. Добры працэнт», якая дае магчымасць атрымліваць скідку 5 працэнтаў на тавары.

Усе ўнівермагі сталіцы - ААТ «ГУМ», ААТ «ЦУМ Мінск», ГКУП «Універмаг Беларусь» і ТАА ГД «На Нямізе» прадастаўляюць 10-працэнтную скідку на нехарчовыя тавары праз сацыяльныя дысконтныя карткі, выдадзеныя па спісах камітэта па працы і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама. У выніку са скідкай купляюць тавары больш як 20 тыс. чалавек, якія маюць патрэбу ў сацыяльнай падтрымцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?