Пра гэта паведаміў сёння ў прэс-цэнтры БелТА на брыфінгу па ліквідацыі наступстваў цыклона «Аксель» начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў.

фота Юліі Бальцэвіч

«Калі казаць пра надвор'е ў студзені, то гэта не апошні цыклон. У бягучым месяцы мы чакаем няўстойлівы характар надвор'я: перыяды адлігі будуць змяняцца маразамі. У лютым нас таксама чакаюць снегапады і моцны парывісты вецер», — растлумачыў сіноптык.

Дзмітрый Рабаў звярнуў увагу, што цыклон, падобны «Акселю», нельга спрагназаваць за месяц наперад — аптымальны тэрмін прагнозаў 3-4 сутак. «Напрыклад, «Даніэлу» летась мы ўбачылі за тры дні. Выключаць з'яўленне новых цыклонаў гэтай зімой ніяк нельга, зіма, у прынцыпе, да нас толькі прыйшла, бо снежань быў анамальна цёплым. Да таго ж цыклоны актывізуюцца ў зімовы перыяд», — паведаміў ён.

Па словах сіноптыка, кожны цыклон мае свой характар і траекторыю. «Параўноўваць «Аксель» з «Даніэлай», «Эмай» або «Хаўерам» ні ў якім выпадку нельга, таму што сітуацыя з надвор'ем цяпер зусім іншая», — канстатаваў ён.

Пры гэтым сіноптык адзначыў, што назваць анамальным надвор'е апошніх дзён і прагназаваныя маразы нельга. «Мы проста крыху адвыклі ад гэтага, але для Беларусі характэрны няўстойлівы характар надвор'я, калі адліжнае надвор'е змяняецца марозным, калі з поўначы і паўночнага ўсходу прыходзіць халоднае паветра і тэмпература паветра апускаецца да мінус 22-30 градусаў. Гэта нармальна, але ў сувязі з пацяпленнем такія маразы ўжо вялікая рэдкасць», — падкрэсліў ён, дадаўшы, што сярэдні перыяд такіх марозных дзён складае 5-7 дзен.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0