У дарожна-транспартным здарэнні, якое адбылося мінулай ноччу ў Германіі, загінулі пяць грамадзян Беларусі.
Такая інфармацыя была абнародавана ў праграме "Панарама" Першага нацыянальнага тэлеканала. Яшчэ трое беларусаў з цяжкімі траўмамі дастаўлены ў бальніцу.
Паведамляецца, што ДТЗ адбылося на аўтастрадзе Берлін — Гановер. Мікрааўтобус "Фальксваген-Каравела", у якім знаходзіліся беларусы, урэзаўся ў грузавік, які стаяў. Згодна з адной з версій, вадзіцель мікрааўтобуса заснуў за рулём. Аўтамашына належыць жыхару Гродна. Яго пасажыры, як мяркуецца, ехалі ў Германію, каб купіць аўтамабілі.
Для аказання дапамогі пацярпелым на месца выехаў прадстаўнік беларускага пасольства ў Германіі.