12 траўня міліцыянты затрымалі ўдзельнікаў флэш-мобу, якія елі марозіва на Кастрычніцкай плошчы (імя Каліноўскага). Удзельнікі сабраліся ў 19.00 каля знаку «Нулявы кілямэтар» пасьля чаго пачалі па пэрымэтры абыходзіць плошчу, паядаючы марозіва. У флэш-мобе прынялі ўдзел каля 30 чалавек. Супрацоўнікі праваахоўных органаў у цывільным затрымалі каля 10 (па розных зьвестках – ад 5 да 15) чалавек. Пераважная бальшыня затрыманых – дзяўчаты.
Затрыманых завезьлі ў Цэнтральны РУУС, адкуль выпусьцілі каля 21.00.
АШ
Фатаздымкі з падзеі ад litota_