Саарэш быў заснавальнікам Сацыялістычнай партыі Партугаліі і многія дзесяцігоддзі заставаўся адным з самых уплывовых палітыкаў сваёй краіны.

Яго называлі бацькам сучаснай дэмакратычнай Партугаліі.

У розныя гады пасля звяржэння дыктатуры Салазара ў красавіку 1974 года ён займаў пасады міністра замежных спраў, прэм'ер-міністра і прэзідэнта, а таксама дэпутата Еўрапарламента.

Дзякуючы яго дыпламатычным намаганням на пасадзе прэм'ер-міністра Партугалія стала членам Адзінай эканамічнай супольнасці (ЕЭС), пасля ператворанай у Еўрасаюз.

Reuters.com

Саарэш быў прызнаным аратарам, харызматычным лідарам, які карыстаўся любоўю публікі за свой жывы нораў, дасціпнасць і чалавечае абаянне.

Сам пра сябе ён казаў, што рухаецца «велізарнай прагай жыцця і каласальнай дапытлівасцю».

«Я бедны чалавек, які меў шчасце стаць на абарону прынцыпаў і мець рацыю», - сказаў ён у інтэрв'ю ў лютым 2015 года.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?