Фота mchs.gov.by

Фота mchs.gov.by

Паведамленне пра інцыдэнт паступіла ў 21.40. Высветлілася, што пры пасадцы ў аэрапорце Гомеля лёгкі двухматорны самалёт Cessna 560X выехаў за межы ўзлётна-пасадачнай паласы прыкладна на 15 метраў.

Па папярэдніх дадзеных, гэта адбылося праз пашкоджанне шыны левай бакавой стойкі шасі.

У самалёце знаходзіліся 3 члены экіпажа і 4 пасажыры. Пацярпелых няма.

Работнікі МНС дапамаглі вярнуць самалёт на ўзлётна-пасадачную паласу і адбуксаваць да месца стаянкі. Дакладная прычына здарэння выяўляецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0