Фота mchs.gov.by
«Кіроўца, 50-гадовы жыхар Кажан-Гарадка, не пацярпеў. Яго затрымала брыгада дызель-цягніка да прыбыцця падраздзялення ДАІ, — паведаміў Медыя-Палессю старшы інспектар ДАІ ДПС Сяргей Антановіч. — Кіроўца «Аўдзі» аказаў супраціў міліцыі і пашкодзіў службовы аўтамабіль дзяржаўтаінспекцыі. Яго даставілі ў Лунінецкую райбальніцу, адкуль накіравалі ў Брэсцкую абласную псіхіятрычную бальніцу».
Праз ДТЗ дызель-цягнік прыбыў у Лунінец на гадзіну пазней. Па гэтай жа прычыне спазніўся і пасажырскі цягнік №609 Гомель-Гродна.
Адпраўлены ў псіхіятрычную бальніцу мужчына ўжо трапляў у поле зроку міліцыі. Ён пагражаў забойствам жонцы, а таксама спаліў гандлёвы кіёск, які належаў ёй.