У мястэчку Бобр, што на Крупшчыне, сёньня быў затрыманы вядомы беларускі мастак Алесь Пушкін. Як паведаміла Радыё Свабода яго жонка Яніна, праваахоўныя органы падазраюць мастака ў дачыненьні да пашкоджаньня помніка Герою Савецкага Саюза Васілю Чабатарову.

Опэрупаўнаважаны аддзелу контрвыведкі СМЕРШ Васіль Чабатароў загінуў у 1944 годзе ля мястэчка Бобр, дзе яму й быў усталяваны помнік. Днямі ён быў абліты невядомымі фарбай.

У доме Алеся Пушкіна, як паведаміла спадарыня Яніна, быў праведзены ператрус. Міліцыянты канфіскавалі некалькі асобнікаў друкаванай прадукцыі, сярод якой брашуры Зянона Пазьняка «Беларуска-расейская вайна» і «Прамаскоўскі рэжым». Мастака адвезьлі на допыт у Крупскі аддзел міліцыі, дзе ён і знаходзіцца зараз.

Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0