У ноч на 30 снежня невядомыя сарвалі замок у кватэры дома па вуліцы Школьнай у вёсцы Наследнікі (Дзяржынскі раён). Выбар злодзеяў здзівіў: зніклі толькі кнігі. Падрабязнасці паведамляе УУС Мінаблвыканкама.

З кватэры зніклі 17 кніг. Неўзабаве затрымалі падазраваных: двух беспрацоўных узростам 22 гады з суседняга пасёлка Путчына.

Шкоду ацанілі ў 150 рублёў, скрадзенае канфіскавалі. Заведзена крымінальная справа па ч. 2 арт. 205 Крымінальнага кодэкса (Крадзеж). Санкцыя артыкула - ад папраўчых работ тэрмінам да 2 гадоў і аж да пазбаўлення волі на 4 гады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0