Знос будынка выставачнага комплексу «Белэкспа» на вуліцы Янкі Купалы ў Мінску плануецца перанесці на другое паўгоддзе гэтага года. Пра гэта БелаПАН паведаміў выканаўца абавязкаў намесніка дырэктара нацыянальнага выставачнага цэнтра «Белэкспа» Павел Якітовіч.

«Першае паўгоддзе вызначана як тэрмін зносу комплексу. Але мы просім адтэрмінаваць наш пераезд, бо ў гэты перыяд запланаваны шэраг вельмі важных міжнародных выставачных праектаў, якія вельмі складана перанесці цяпер. Таму мы просім і Мінгарвыканкам, і прадпрыемства «Мінская спадчына», каб мы маглі працаваць спакойна да мая», — паведаміў Якітовіч.

На пытанне аб выдзяленні новай пляцоўкі для размяшчэння выставачнага комплексу ён адказаў: «Перспектывы ёсць, але пакуль пра іх распавядаць вельмі рана. Трэба яшчэ месяц папрацаваць над прапановай. Тады мы будзем дакладна ведаць, ці пераязджаем мы на гэтую пляцоўку. З дапамогай Мінгарвыканкама і Упраўлення справамі прэзідэнта гэтае пытанне вырашаем. Ёсць адзін варыянт, але пакуль пра яго рана гаварыць».

Пра тое, што Мінгарвыканкам падпісаў інвестыцыйны дагавор па забудове тэрыторыі былой 2-й гарадской бальніцы з кампаніяй з ААЭ, паведаміў 21 снежня на прэс-канферэнцыі ў Мінску кіраўнік сталічнай адміністрацыі Андрэй Шорац.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?