![]() |
Сярод іншых, было зададзенае наступнае пытаньне:
Вашая Эксцэленцыя, якая пазыцыя Экзархату ў дачыненьні да нядаўна агучанай на найвышэйшым дзяржаўным узроўні пэрспэктывы заключэньня базавага пагадненьня (канкардату) Беларусі з Ватыканам, а таксама запрашэньня прэзыдэнтам Беларусі Папы Рымскага наведаць нашу краіну?
Уладыка Філарэт адказаў наступнае:
У ліпені гэтага году мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч адзначыў, што з прапановай пра падрыхтоўку і заключэньне канкардату павінна выйсьці дзяржава, а падрыхтоўка канкардату можа заняць 2‑3 гады. Таму вашае пытаньне пра пэрспэктывы гэтага працэсу падаецца мне некалькі дачасным.





