Беларус, які адшукваецца Інтэрпалам, затрыманы ў аэрапорце Барыспаль. Пра гэта паведаміла прэс-служба Дзяржаўнай памежнай службы Украіны.

«Ажыццяўляючы афармленне пасажыраў на рэйс з Кіева ў Лондан, памежнікі выявілі, што ў дачыненні да грамадзяніна Рэспублікі Беларусь адбылося спрацоўванне базы Інтэрпал», — гаворыцца ў паведамленні.

Прозвішча затрыманага не паведамляюць. Вядома толькі, што ён адшукваецца за рабаванне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?