У Барысаве на Гарадзкім стадыёне прайшоў першы матч 1-га адборачнага раўнду Лігі чэмпіёнаў.

БАТэ выйграў - 2:0. Два галы ў другім тайме правёў Генадзь Блізьнюк. Мячы былі забітыя на 72-й і 78-й хвілінах.

Матч у адказ — 23 ліпеня ў Рэйк’явіку.

Пераможца супрацьстаяньня ў 2‑м раўндзе Лігі чэмпіёнаў згуляе з брусэльскім некалі слаўным «Андэрлехтам».

Здаецца, ісьляндзкі бар'ер пройдзены.

***

У чацьвер пройдуць першыя матчы 1‑га кваліфікацыйнага раўнду Кубку УЭФА

На менскім стадыёне «Трактар» МТЗ‑РІПА згуляе са славацкай «Жылінай».

Пачатак матчу а 18‑й. Квіток – 7 000 рублёў (дзіцячы – 1 000). Сыноптыкі прагназуюць, што ў чацьвер увечары будзе лёгкі дождж, тэмпэратура паветра ... +68. Канечне, паводле шкалы Фарэнгейта (+20 Цэльсія)

А «Гомель» у Варшаве, на стадыёне Войска Польскага» паспрабуе не скарыцца тамтэйшай «Легіі». Пачатак матчу а 21:45 паводле беларускага часу. У Варшаве ў чацьвер увечары +19, можа быць дождж.

Матчы ў адказ пройдуць праз два тыдні, 31 ліпеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?