Участковы інспэктар міліцыі Бярозаўскага РАУС прымяніў табэльную зброю, каб абараніць пэдагогаў ад няўдалых бацькоў.
Міліцыянэр зрабіў 5 стрэлаў зь пісталета ў паветра, калі члены камісіі па справах няпоўнагадовых прыйшлі забраць 3-гадовае дзіця ў няўдалых бацькоў. Толькі гэта спыніла п’яных бацькоў, якія пагражалі членам камісіі сякерай і нажом. Пракуратура праводзіць праверку.