Анкара скончыла будаўніцтва бетоннай сцяны на мяжы з Сірыяй і Іракам. Як піша Deutsche Welle, пра гэта ў суботу, 14 студзеня, паведаміла дзяржаўнае агенцтва Anadolu. Даўжыня сцяны — 330 кіламетраў.

Стена на границе Турции и Сирии

Сцяна на мяжы Турцыі і Сірыі.

Яшчэ на адрэзку 191 кіламетр ўзвялі загароду з калючага дроту.

Дзякуючы мерам па ўмацаванні межаў, Турцыя ў 2016 годзе прадухіліла больш за 57 тысяч спроб іх незаконнага перасячэння, піша Anadolu. Каля 90 працэнтаў гэтых спроб былі здзейсненыя на турэцка-сірыйскай мяжы. Абсалютная большасць з 420 тысяч затрыманых пры спробе нелегальнага перасячэння мяжы — сірыйцы.

Яшчэ ў лістападзе міністр нацыянальнай абароны Турцыі Фікры Ышык заявіў, што будаўніцтва сцяны скончыцца толькі ўлетку 2017 года. Працягласць адной толькі турэцка-сірыйскай мяжы больш за 800 кіламетраў, так што пабудаваная сцяна не закрывае яе цалкам.

У сваю чаргу і Балгарыя узводзіць часовую сцяну на мяжы з Турцыяй. Будаўніцтва пачалося ў 2014 годзе, за мінулыя гады Сафія выдаткавала на гэтыя мэты больш за 50 млн даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0