14 студзеня каля 21:30 на Цэнтральнай вуліцы ў аграгарадку Кіраўскі Віцебскага раёна пад колы машыны хуткай медыцынскай дапамогі трапіла дзіця 2 гадоў 8 месяцаў.

Па факце гэтага ДТЗ праводзіцца праверка Віцебскім раённым аддзелам Следчага камітэта, паведаміла Народным навінам Віцебска афіцыйны прадстаўнік УСК па Віцебскай вобласці Святлана Сахарава.

Падрабязнасці здарэння паведамляе kp.by

 — Каля 21:30 дзяўчынка гуляла разам са сваёй мамай і цёткай. Цётка везла на трохкутных надзіманых санках яе і сваё дзіця. У нейкі момант жанчына паскорыла рух, каб пракаціць дзяцей хутчэй, і не заўважыла, як пляменніца выпала з санак. Следам ехала машына «Хуткай дапамогі», - распавяла афіцыйны прадстаўнік УСК па Віцебскай вобласці Святлана Сахарава.

Дзяўчынка была апранута ў белую куртку, і кіроўца «Хуткай» заўважыў дзіця не адразу, а калі ўбачыў, затармазіць ўжо не паспеў, але паспеў здзейсніць манеўр, каб прапусціць ляжачае дзіця паміж коламі машыны, распавяла Святлана Сахарава. Дзяўчынка шпіталізавана з закрытай чэрапна-мазгавой траўмай і ударам галаўнога мозгу. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0