Лось быў заўважаны на тэрыторыі Шчомысліцкага сельсавета пад Мінскам. Жывёлу шукаюць, каб вярнуць у свой лес. Пра гэта карэспандэнту БелТА паведаміла начальнік Мінскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Кацярына Паляшчук.

Лось перыядычна выходзіць з лесу, яго заўважаюць мясцовыя жыхары, бачаць сляды, ёсць відэа.

«Пра жывёлу стала вядома ў пятніцу, 13 студзеня. Лось падышоў да горада, як мяркуецца, з памежных зямель лясгасаў. На дадзены момант жывёла блукае ў раёне помніка прыроды Шчомысліцкая дуброва. Атрымліваецца, што, з аднаго боку, тэрыторыя абмежаваная аўтамабільнай дарогай, а з другога — чыгункай. Жывёла не наважваецца самастойна пакінуць гэтую зону», — адзначыла Кацярына Паляшчук.

Спецыяльна створанай камісіі пры Мінскім райвыканкаме трэба будзе вызначыць, ці ёсць пагроза для лася або для людзей, у якім стане жывёла. У залежнасці ад гэтага будзе абраны спосаб транспарціроўкі. Калі лось здаровы, то адзін з варыянтаў — усыпіць жывёлу транквілізатарам і перавезці.

Глядзіце таксама: Пад Мінскам блукае не лось, а ласіха НОВЫЯ ФОТЫ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0