Яго часта можна сустрэць па дарозе з Докшыц на станцыю Параф’янава. Бывае, ён на некаторы час знікае, потым з’яўляецца зноў.

Мясцовыя людзі распавядаюць, што былі неаднаразовыя спробы забраць сабаку да сябе, бо ўсім падабаецца яго вернасць. Але блізка да сябе ён нікога не падпускае.

Калі хтосьці прывозіць сабаку ежу, то пакідае яе на зямлі і ад’язджае. Толькі пасля гэтага жывёла падыходзіць да яе, паведамляе Віцебскі зялёны партал.

Распавядае сястра Марына Ескевіч, якая служыць у кляштары ў Параф’янаве:

— Людзі кажуць, што бачылі, як гаспадар быў выкінуў гэтага сабаку з машыны. Але ён застаўся верным свайму гаспадару. Сустракае ўсе машыны і глядзіць вадзіцелям у вочы. Людзі яго кормяць, але блізка да сябе жывёла нікога не падпускае, гаўкае.

Па словах сястры Марыны, хтосьці даў быў абвестку ў Інтэрнэце, каб гаспадар забраў сабаку. І той нібыта прыязджаў, але жывёлы на той час не было. Бо калі раней ён кожны дзень стаяў на дарозе, то зараз часамі знікае. Але потым з’яўляецца зноў.

— Усе ў нас пра яго ведаюць, і ўсе яму спачуваюць, — кажа сястра Марына. — І дарослыя, і дзеці — усе любяць гэтага сабаку за яго вернасць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?