Рашэнне кампаніі Apple даць сваім тэлефонам сэнсарны экран было даволі спрэчным і рызыкоўным у свой час.

Тагачасныя папулярныя тэлефоны былі з кнопкамі, і пазбаўленне ад іх здавалася чымсьці неймаверным. Гісторыя паказала, што Apple у свой час прыняла правільнае рашэнне, але першыя айфоны маглі выглядаць зусім інакш. Усур’ёз разглядаўся варыянт дызайну iPhone з колам прагорткі замест сэнсарнага экрана.

На відэа можна пабачыць 2 тэлефоны, якія былі прататыпамі для першага айфона. Першы прататып быў створаны адным з распрацоўшчыкаў iPod Тоні Фадэлам (Tony Fadell). На гэтай мадэлі навігацыя адбываецца пры дапамозе кола прагорткі (такога ж, як на iPod).

Другі прататып, распрацаваны Скотам Форсталам (Scott Forstall), куды больш падобны да таго iPhone, які мы сёння ведаем, — ён працуе з цалкам сэнсарным экранам.

Праз 10 гадоў пасля з’яўлення першага iPhone гэта відэа паказвае, з якой дылемай сутыкнуліся распрацоўшчыкі культавага тэлефона. Верагодна, што асноўнай прычынай адмовы ад кола прагорткі на iPhone стала цяжкасць набору тэксту падобным чынам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?