Былы прэзідэнт ЗША Джордж Буш-старэйшы шпіталізаваны ў Х'юстане. Пра гэта паведамляе мясцовы тэлеканал KHOU са спасылкай на яго прадстаўніка Жана Бекера.
PBS NewsHour / Flickr
Буш знаходзіцца ў Тэхаскім медыцынскім цэнтры.
Прычыну шпіталізацыі не назвалі. Стан былога прэзідэнта стабільны, з ім усё ў парадку, сказаў Бекер. Чакаецца, што яго выпішуць у найбліжэйшыя дні.
Reuters адзначае, што апошні раз Буш двойчы быў шпіталізаваны ў 2014 годзе з-за праблем з дыханнем, а таксама ў 2015 годзе пасля траўмы пры падзенні.
У пачатку студзеня прадстаўнік Буша паведаміў, што былы прэзідэнт не прыедзе на інаўгурацыю Дональда Трампа праз стан здароўя.
Джорджу Бушу 92 гады. Ён быў 41-м прэзідэнтам ЗША - займаў гэту пасаду з 1989 да 1993 года.