17 студзеня СМІ паведамілі пра факт суіцыду ў Рагачове. Нібыта, адной з прычын стаў ліст з падатковай. Жыхарка Рагачова павесілася на пачатку лістапада, яна тры гады нідзе не працавала.

Пра гэта Еўрарадыё паведаміла афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава. У жанчыны ў крыві знойдзены алкаголь.

Вядома, што ў жанчыны засталася дачка, якая і падтрымлівала яе гэтыя тры гады. Ці звязаны гэты трагічны выпадак з неабходнасцю плаціць «падатак на дармаедства», невядома.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0