На студзень прыйшлося не толькі падаражанне тарыфаў, але і моцныя маразы. Якімі будуць рахункі за ацяпленне ў жыхароў сталіцы за першы месяц 2017 года, распавёў гендырэктар Мінскай гарадской жыллёвай гаспадаркі Віталь Смірноў.

Фота Дар'і Буракінай

Фота Дар'і Буракінай

Па словах Смірнова, на ўзроўні ўрада разглядаецца пытанне аб тым, каб абмежаваць узровень платы за цяпло ў студзені.

«Павелічэнне будзе, але разглядаецца пытанне, каб не было рэзкага скачка. Рашэнне будзе прынята на працягу 5-7 дзён», — тлумачыць гендырэктар.

Напрыклад, з мінчукоў могуць узяць за ацяпленне ў студзені толькі частку фактычнай сумы, а астатняе дабраць у красавіку, калі большую частку месяца ацяпляць кватэры ўжо не будуць.

«Пакуль робяцца разлікі, але такі прыклад быў у 2006 годзе, калі ўрад прыняў адпаведнае рашэнне», - кажа Віталь Смірноў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?