На міжземнаморскім узьбярэжжы Эгіпту здарылася аўтакатастрофа, у выніку якой загінулі сама меней 40 чалавек.

Аварыя адбылася на чыгунцы між Александрыяй і горадам Матрух . Грузавік пратараніў чараду машын ля шлягбаўму на пераезьдзе. Ад удару на рэйкі вылецелі аўтобус, маршрутная таксоўка й два легкавыя аўтамабілі. У іх на поўным хаду ўрэзаўся цягнік.

Штогод у дарожных аварыях у Эгіпце гінуць каля шасьці тысяч чалавек, перадае BBC.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0