Канцэрт адбудзецца ў малой залі КЗ «Менск». Пачатак — а 19‑й.

Зьміцер Вайцюшкевіч — лідэр і мастацкі кіраўнік WZ‑Orkiestra (Усход‑Захад Аркестар). Гурт выконвае музыку ў стылі world music, рэтра, гарадзкі шансон, рок, аўтарская песьня.

У розны час, музыка выступаў у гуртах «Палац» і «Kriwi», удзельнічаў у супольных музычных праэктах — такіх, як «Народны альбом» і «Я нарадзіўся тут».

Зьміцер Вайцюшкевіч паклаў на музыку вершы вядомых беларускіх паэтаў Рыгора Барадуліна, Генадзя Бураўкіна, Леаніда Дранька‑Майсюка і Ўладзімера Някляева.

КЗ «Менск», вул. Кастрычніцкая, 5

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0