Віцэ-прэм'ер Расіі Віталь Мутко заявіў, што ў допінг-пробах спартсменак можна выявіць мужчынскую ДНК на працягу пяці дзён пасля сэксу.
«Не трэба падвойных стандартаў. Адзін можа дзяўчыну пацалаваць, а яна перад гэтым нібыта прыняла наркотык. І гэтага спартсмена, імя называць не буду — вызваляюць, а нашага караюць.
Або ДНК. Вы ведаеце, што калі за пяць дзён сэксам займаешся, у цябе будзе ДНК мужчынская — могуць знайсці. Шмат такіх фактараў», — сказаў Мутко.