Вытворчасць квадракоптараў плануецца наладзіць у гэтым годзе на РУП «Навукова-вытворчы цэнтр шматфункцыянальных беспілотных комплексаў» Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, паведамілі ў НПЦ.

Спецыялісты ўдакладнілі, што іх прылады будуць прызначаныя не для забавы, а для сур'ёзных мэт. Беларускія квадракоптары змогуць весці высакаякасную здымку ў фармаце Full HD на адлегласці да 5-10 км.

Выкарыстоўваць іх змогуць розныя міністэрствы і ведамствы, якія маюць на гэта ліцэнзію.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?