Трамп у Трамп-таўэр, 17 студзеня 2017 г., Washington Post

Абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, інаўгурацыя якога адбудзецца ўжо ў пятніцу, заявіў, што плануе праводзіць вайсковыя парады ў Вашынгтоне. Паводле яго слоў, такім чынам ЗША змогуць прадэманстраваць сваю ваенную моц, паведамляе Washington Post.

«Вайскоўцы могуць прайсці маршам па Пенсільванія-авеню. Авіяцыя зможа праляцець над Нью-Ёркам і Вашынгтонам падчас парадаў», — заявіў ён. Калі менавіта плануецца праводзіць ваенныя парады і ў гонар якіх святаў, Трамп не паведаміў.

У ЗША рэгулярна праводзяцца вайсковыя парады, у асноўным прымеркаваныя да якіх-небудзь памятных дат, аднак гэтыя мерапрыемствы носяць лакальны характар і не ўключаюць дэманстрацыю вайсковай тэхнікі.