«Гэта верх цынізму, — заявіў у этэры радыёстанцыі «Эхо Москвы» прэс‑сакратар Маскоўскай Патрыярхіі Уладзімер Вігілянскі. — Ён адзін з арміі вінаватых у поўным разгроме Рускай праваслаўнай царквы, у сталінскі час загінулі гвалтоўнай сьмерцю каля 200 тысяч сьвятароў».

«Прылічаць да ліку сьвятых вінаватага ў дзяржаўным тэрарызьме і бандытызьме, у выніку якога ганаруюцца сотні тысячаў пакутнікаў за веру — гэта жудаснае блюзьнерства», — заключыў Вігілянскі.

З прапановай кананізаваць Сталіна выступіла міжрэгіянальная грамадзкая арганізацыя «Камуністы Пецярбурга і Ленінградзкай вобласьці».

«Эхо Москвы»
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0