Пра гэта сьведчыць дасьледаваньне Тартускага ўнівэрсытэту.

Навукоўцы высьветлілі, што стэрэатып унікальнага рускага чалавека — такі ж міт, як і «рускі дух», і «асаблівы характар» (г.зв. особенная стать).

Падчас дасьледаваньня, у якім бралі ўдзел 40 расейскіх ВНУ і былі апытаныя 11 000 чалавек, былі атрыманыя зьвесткі, што рускі чалавек, як на генэтычным, так і асобасным узроўні, вельмі падобны на іншыя народнасьці сьвету.

Дасьледаваньне аспрэчыла міт пра выключнасьць рускай душы. Прычым усе апытаныя былі паводле нацыянальнасьці рускімі.

«Мне здаецца, што ў палітычным аспэкце, гэта важна, ‑‑ кажа прафэсар Юры Альліка. Напрыклад, апраўдваць якуюсьці палітычную сыстэму тым, што такі рускі народ ці што дэмакратыя ды іншыя празаходнія каштоўнасьці яму супрацьпаказаныя — чыстая дэмагогія. Просты, рэальны рускі чалавек, якога цэняць, нічым не адрозьніваецца ні ад латыша, ні ад эстонца, ні ад людзей іншай нацыянальнасьці», ‑‑ кажа прафэсар Альлік.

Паводле newsru.com


Карыкатура Андрэя Саенкі «Рускі дух» :), caricarura.ru
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0