Мінкульт Беларусі ўзгадніў праект стварэньня музея пад адкрытым небам — стаянкі першабытнага чалавека

Праектная прапанова па правядзеньні работ на аб’екце «Музэй пад адкрытым небам — стаянка першабытнага чалавека ў населеным пункце Юравічы Калінкавіцкага раёну Гомельскай вобласьці» ўзгоднена на пасяджэньні Беларускай рэспубліканскай навукова‑мэтадычнай рады па пытаньнях гісторыка‑культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Беларусі.

Узрост стаянкі першабытнага чалавека ў Юравічах — прыкладна 26,5 тыс. гадоў. Адной з найбольш сэнсацыйных знаходак археолягаў на месцы стаянкі стала галава маманта зь біўнямі, якая захавалася цалкам. Гэтая знаходка ўнікальная для Беларусі.

Цяпер добраўпарадкаваная тэрыторыя месца стаянкі, збудаваная лесьвіца на ўзгорак, дзе будзе знаходзіцца назіральная пляцоўка. Экспазыцыя жыльля першабытнага чалавека разьмесьціцца ў разрэзе ўзгорка, дзе праводзіліся раскопкі. Ужо падрыхтаваныя канцэпцыя музэю й тэматыка‑экспазыцыйны плян.

Музей будзе ўяўляць дзьве майстэрні: па апрацоўцы крэменю і майстэрню першабытнага мастака. Плянуецца ўстанавіць тры фігуры — мужчыны‑паляўнічага, жанчыны, якая ачышчае шкуру, і дзіцяці, якое падтрымлівае агонь.

Паводле: Жанна Катлярова, БЕЛТА


Археоляг Алена Калечыц каля знойдзеных на Юравіцкай гары костак маманта.
Фота Веранікі Дзядок

Глядзі яшчэ:
У час, калі адзін ледавік падтаяў, а другі яшчэ не прыпоўз, Юравіцкая гара была ўзьбярэжжам вялізнага возера – мора Герадота // У Юравічах будзе музэй першабытнага чалавека (2006 г.)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0