Дзяржапэратар электрасувязі «Белтэлекам» мае намер у 2008 годзе павяліцыць колькасьць пунктаў доступу да інэрнэту па тэхналёгіі Wi‑fi больш як удвая. Пра гэта на прэсавай канфэрэнцыі ў чацьвер паведаміў генэральны дырэктар апэратара Канснанцін Цікар.

«Мы будзем павялічваць колькасьць пунктаў доступу па тэхналёгіі Wi‑fi і ня маем намеру спыняцца ў яе прасоўваньні ў 2008 — 2009 гадах. «Белтэлекам» мае намер усталяваць у 2008 годзе ня менш за 160‑180 кропак доступу, зь іх ня менш за 60 — у Менску, 120 — у раённых і абласных цэнтрах. Цяпер у Беларусі дзейнічае каля 120 кропак доступу да інтэрнэту па тэхналёгіі Wi‑fi», — паведаміў спадар Цікар.

Ён адцеміў, што кошт гэтай паслугі ў Беларусі ніжэйшы, чым у суседніх дзяржавах, — паведамляе BelSwissBank.

Глядзі яшчэ:
Сьпіс wi-fi кропак на сайце it.tut.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0