У рамках першага этапу комплекснай рэканструкцыі будзе зачыненая ўязная вежа.

У сярэдзіне жніўня ўязную вежу Старога замка ў Горадні зьбіраюцца зачыніць на рэканструкцыю. Аднак зачыняцца для наведнікаў замак не будзе, і ў ім далей будуць прымаць экскурсіі.

Плянуецца, што рэканструкцыя вежы будзе пачатковым этапам комплекснай рэканструкцыі Старога замку. Рэканструкцыя будзе зроблена паводле праекту, падрыхтаванага пад кіраўніцам дырэктара УП «Інстытут Горадняграмадзянпраект» Уладзімера Дзяшко.

Паводле t-styl.info

Глядзі таксама:
«Падрабязнасьці рэканструкцыі Старога замку ў Горадні»


Фота harodnia.com
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0