Як расказала карэспандэнту агенцтва «Мінск‑Навіны» начальніца аддзелу клімату Рэспубліканскага гідрамэтэацэнтру Алена Камароўская, з 1989 году сярэдняя тэмпэратура паветра ў Менску вырасла на 1,4 градуса. Зімовыя й летнія месяцы сталі значна цяплейшымі, а вось сярэдняя тэмпэратура ў траўні ды кастрычніку практычна не памянялася. У цэлым па краіне за гэты пэрыяд сярэдняя тэмпэратура паднялася на 1,1 градуса.
За 19 гадоў сярэдняя тэмпэратура ў Менску вырасла на 1,4 градуса
Значна цяплейшымі сталі зімовыя й летнія месяцы.