Святкаванне Вялікадня ў маі 2016 года для пары з Бабруйска скончылася выклікам рэанімацыі і міліцыі. Заўважыўшы волас у ежы, Руслан схапіўся за нож і зняў з жонкі скальп. Пасля перанесенай аперацыі жанчына адмовілася прыцягваць мужа да адказнасці. Экспертыза паказала: траўма адносіцца да катэгорыі лёгкіх цялесных пашкоджанняў, і крымінальную справу заводзіць не сталі.

Фота Аляксандра Чугуева

Фота Аляксандра Чугуева

— Усё скончылася мірам, інакш нельга. У нас усё клас, — коратка пракаментаваў сітуацыю TUT.BY 37-гадовы Руслан.

Нагадаем, у той дзень, 1 мая, пакуль жонка глядзела тэлевізар, мужчына пайшоў на кухню перакусіць, заўважыў у ежы волас, схапіўся за нож і з крыкам падбег да Таццяны. Што было далей, жанчына не памятае, яна згубіла прытомнасць і ачуняла ўжо ў рэанімацыі, дзе дактары паведамілі — муж зняў з яе скальп.

Таццяна пра выпадак распавядала спакойна: «Руслан вельмі грэблівы».

Аказалася, у пары не першы раз былі канфлікты на гэтай глебе. Мужчына нават пагражаў склеіць валасы жонкі клеем, каб яны не валяліся ў ваннай і на кухні. Каб дагадзіць, Таццяна зрабіла кароткую стрыжку, але гэта яе не ўратавала.

Пакуль пацярпелая ляжала ў бальніцы, да справы падключылася бабруйская міліцыя.

- У сувязі з тым, што жонка напісала заяву з просьбай спыніць праверку, і сказала, што прэтэнзій больш не мае, было прынята рашэнне мужа не караць, — пракаментаваў Дзмітрый Ігнатовіч, афіцыйны прадстаўнік УУС Магілёўскага аблвыканкама.

З улікам таго, што траўму Таццяны аднеслі да катэгорыі лёгкіх цялесных пашкоджанняў, крымінальную справу заводзіць не сталі. Такія сітуацыі — справа прыватнага абвінавачвання, вінаватага караюць толькі ў тым выпадку, калі другі бок гэтага патрабуе. Калі б Таццяна не даравала мужа, яго маглі судзіць па арт. 153 КК «Наўмыснае прычыненне лёгкага цялеснага пашкоджання». Санкцыя артыкула прадугледжвае да трох месяцаў арышту.

Ад Руслана Таццяна сышла.

- Так, я яму даравала і вырашыла не караць, — распавядае Таццяна. — Гэтымі днямі будзе, як мы 14 гадоў жывем разам. Руслан прыходзіць да мяне дадому часам, хоча вярнуць, напэўна, кахае. Я вяртацца не хачу і не магу, да канца не вырашыла: кахаю яго ці не. Зараз адчуваю сябе нармальна, валасы адраслі!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?