Выдача пашпартоў у паскораным парадку будзе каштаваць у два разы даражэй. Гэта прадугледжана зменамі ва ўказ прэзідэнта «Аб адміністрацыйных працэдурах, што ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заяве грамадзян». Тэкст дакумента апублікаваны на Нацыянальным прававым партале.
Сярод самых важных змен — новыя тарыфы на выдачу пашпартоў «па-тэрміноваму». Так, зрабіць асноўны дакумент за 15 дзён будзе каштаваць 1 базавую велічыню, а не 0,5, як раней. Гэта значыць, кошт складзе 23 рублі, а не 11,5.
Дадатковая плата за выдачу пашпарта ў 7-дзённы тэрмін у Мінску і абласных цэнтрах будзе складаць 2 базавыя велічыні (46 рублёў).
Аднак беларусы, якім трэба тэрмінова перарабіць пашпарт, яшчэ могуць зэканоміць: новыя тарыфы пачнуць прымяняць праз тры месяцы з дня афіцыйнага апублікавання дакумента.