Гурт Brutto заявіў, што ўручыць тры падарункі гурту NAVI BAND, якія сёлета будуць прадстаўляць Беларусь на «Еўрабачанні» ў Кіеве.

У афіцыйнай суполцы Brutto у фэйсбуку гурт паведаміў, што сярод пералічаных падарункаў — мадыфікацыя акустычнай гітары ад Андрэя Кібіня і магчымасць карыстацца рэпетыцыйнай базай з прафесійным музычным абсталяваннем. Трэці бонус — запіс прафесійнай фанаграмы ў студыі і майстарынг песні ў студыі ў ЗША.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0