Выстава твораў беларускага мастака Міхала Чэпіка адчыняецца сёньня ў Менску.

Яна прысьвечана дню Горада — прытым, што сьвята адзначаецца ў верасьні — ды й называецца адпаведна: «Мой Менск».

На выставе ў галерэі Леаніда Шчамялёва сабрана каля 30 пастэляў. Міхал Чэпік ствараў выстаўленыя работы ў пяцідзесятыя — семідзясятыя гады мінулага стагодзьдзя.

Пастэлі прадстаўляе дачка мастака, Сьвятлана Чэпік.

Міхал Чэпік нарадзіўся ў вёсцы Залесьсе на Лепельшчыне ў 1925 г. У 1951—1985 гадах ён быў мастаком-дэкаратарам Опэрнага тэатру.

Чэпік тварыў у розных жанрах станковага жывапісу, а таксама ў акварэлі, графіцы ды плякаце. Яго пастэлі захоўваюцца ў многіх мастацкіх калекцыях за межамі Беларусі.

У свой час Міхал Чэпік праславіўся сярод тэатралаў як аўтар сцэнаграфіі да оперы «Вертэр» Жуля Маснэ.

Галерэя Шчамялёва, пр. Ракасоўскага, 49

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0