Чарговы зьлёт аўтастопшчыкаў «Беларуская Эльба» адбыўся на мінулым уік-эндзе пад Воршай. Сябры незарэгістраванага Маладога Фронту, як заўсёдніка гэтага мерапрыемства, не абмінулі зьлёту і зараз. На «Эльбе» сабралося, як і заўсёды, шмат моладзі з усіх старон. Моладзь абменьвалася ўражаньнямі аб апошніх вандроўках, сьпявала песьні, гуляла ў розныя забаўляльныя гульні.

Сваімі думкамі аб гэтай падзеі падзяліўся адзін з удзельнікаў зьезду, Дзяніс:

— Вельмі прыемна сустрэцца з старымі й новымі сябрамі. Зь некаторымі я сустракаюся толькі на такіх сходках, на рыцарскіх турнірах і іншых падобных мерапрымствах. Наконт гэтай «Эльбы» хацелася б адзначыць, што яна адбываецца пад уражаньнем ад падзеяў 19—25 сакавіка. На зьлёце прысутнічае шмат удзельнікаў намётавага мястэчка, а гэта, як і ўсе стопшчыкі, вельмі свабодалюбівыя людзі. Тут шмат любых сэрцу сьцягоў, многа сапраўднай нацыянальнай сымболікі, сыболікі зь «беларускага майдану», паўсюль чутна родная мова, сьпяваюцца беларускія песьні, песьні свабоды. Вельмі многа ўдзельнікаў з Расеі і іншых краін. Увогуле, атмасфэра цудоўная і прыязная. Заклікаем усіх перамяшчацца аўтаспынам, цікавіцца роднымі мясьцінамі і замежнымі краінамі, а пасьля прымаць удзел у «Эльбе», якая, дарэчы, адбываецца ня толькі ў Беларусі.

Прысутны

Фотапэпартаж на сайце Mfront.net
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0