Ніякіх пабораў у школах быць не павінна. Аб гэтым заявіла кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Наталля Качанава ў час сустрэчы з калектывам ААТ «Слуцкі цукрова-рафінадны камбінат».

«Вельмі строга пастаўлена патрабаванне, і яно павінна выконвацца: ніякіх пабораў з боку школ, настаўнікаў быць не павінна. Гэта будзе карацца вельмі строга, — падкрэсліла Наталля Качанава. — Дзяржава выдзяляе сродкі на ўтрыманне навучальных устаноў. І калі хочуць бацькі чым-небудзь дапамагчы, выходзяць з ініцыятывай — гэта адно, у адваротным выпадку — не павінна быць злоўжыванняў у гэтым пытанні».

Як паведамлялася, Міністэрства адукацыі прыняло дзве пастановы, якія размяжоўваюць функцыі апякунскай рады і бацькоўскага камітэта школы, дзіцячага сада, ліцэя, каледжа. Бацькоўскі камітэт не мае права збіраць грошы на патрэбы ўстановы адукацыі. Калі бацькі хочуць пералічыць грошы школе, яны могуць гэта зрабіць добраахвотна толькі праз банк і па ўзгадненні з апякунскай радай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?