Грамадства4646

Затрыманы бізнэсовец Аляксандр Кныровіч, ён у СІЗА КДБ

Фота: bel.biz.

У сераду Аляксандр Кныровіч пайшоў на допыт у Камітэт дзяржаўнай бяспекі ў якасці сведкі і не вярнуўся. Як стала вядома, яго затрымалі на 72 гадзіны.

Разам з Кныровічам затрымалі некалькіх ягоных калег.

Сваякі затрыманага пакуль не даюць ніякай інфармацыі СМІ. «Чалавек можа яшчэ выйсці, а пасля таго як пойдзе хваля — ужо не», — кажуць яны.

Аляксандр Кныровіч быў заснавальнікам групы кампаній «Сармат-СТІ», але ў апошнія гады быў больш вядомы як «бізнэс-анёл» — ментар, які апекаваўся стартапамі.

Кныровіч таксама актыўна выступаў на «БелБізнэсЧэнэл» і пісаў для Kyky.org. Адзін з яго артыкулаў, з крытыкай афіцыёзнай трактоўкі гісторыі Другой сусветнай вайны, выклікаў часовае блакаванне рэсурсу Міністэрствам інфармацыі.

Сябры Кныровіча лічаць затрыманне звязаным з ягоным бізнэсам.

Дарэчы, у свой час у Кныровіча былі праблемы з праваахоўнымі органамі.

«Вялікі поспех — не заўсёды шчасце, — распавядаў ён у інтэрв'ю «Пробизнес». — Ведаеце, калі ў вас у адзін год абарот 30 тысяч даляраў, у другі — 700 тысяч, у трэці — 2 мільёны, у чацвёрты — 7. А далей 15, 24, 35 млн — у вас канкрэтна «зносіць дах». Вам здаецца, што так будзе працягвацца вечна, што год за годам усё будзе расці-расці, і вы будзеце і далей знаходзіцца ў такой ролі. Я быў у такой ролі. І, вядома, гэта скончылася дрэнна. Гэта скончылася ў 2008 годзе праверкай ДФР, крымінальнай справай, падпіскай аб нявыездзе. І я вельмі добра памятаю момант: калі мы разлічыліся з дзяржавай, я атрымаў вялікую прыгожую паперу, што яна да мяне больш прэтэнзій не мае. Першым жа рэйсам я паляцеў на Міжземнае мора на любімы курорт. Гэта быў верасень. Вы ведаеце, у верасні павінен быць аксамітны сезон. А там холадна, +12, я сяджу ў рэстаране… і плáчу. Абсалютна шчыра я сядзеў і ліў слёзы на пасту і ў свой келіх шампанскага. Таму што ўяўляў, як я мог бы 7 гадоў гладзіць шконку. І ў гэты момант мая мара была вельмі простая: знаходзіцца побач са сваімі блізкімі, мець магчымасць проста працаваць, незалежна ад колькасці грошай, якія пры гэтым атрымліваюцца»…

Каментары46

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу1

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу

Усе навіны →
Усе навіны

Даляр апусціўся за адзнаку 3,5 рубля3

У жонкі беларускага тэнісіста ў Пецярбургу сцягнулі залаты ланцужок4

Як у школьныя электронныя дзённікі трапіла рэклама піва? З'явілася тлумачэнне3

Манашак Свята-Елісавецінскага манастыра прагналі яшчэ з аднаго кірмаша ў Польшчы17

У Варшаве пачынаецца суд па справе згвалтавання і забойства беларускі Лізы2

У Брытаніі ідзе суд над балгарамі, якіх падазраюць у шпіянажы на карысць Расіі

Мінздароўя ўстанавіла нормы прыёму пацыентаў

«Было адчуванне, што людзі ўжо не хочуць вайны». Аляксей Ластоўскі аб наведванні Сірыі і рэжыме Асада як меншым зле15

Азаронак заявіў, што стаў мякчэйшым, і патлумачыў, чаму здаў назад30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу1

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу

Галоўнае
Усе навіны →