Сярод гледачоў фестывалю маладой беларускай музыкі Басовішча-2008 ўпершыню будзе больш за паўтысячы гродзенцаў, якія дзякуючы падтрымцы Руху за Свабоду здолелі ў кароткія тэрміны атрымаць візы ў суседнюю Польшчу.

Па папярэдніх падліках, агульная колькасць гродзенцаў, якія маюць ехаць на фэстываль, складзе прыкладна 700 чалавек.

Варта адзначыць, што грамадзяне Беларусі атрымалі візы дзякуючы прыхільнаму стаўленню генеральнага консульства Рэспублікі Польшча ў Гродна, супрацоўнікі якога зрабілі ўсё магчымае дзеля таго, каб ахвотныя своечасова атрымалі неабходныя дакументы і здолелі трапіць на сапраўдны беларускі фэстываль.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?